Дата выхаду: 2011-07
Рэдактар: Желяпов Христафор
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У суботу, 16 ліпеня, у вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёна ў прыватным літаратурна-мастацкім музеі імя Міхася Райчонка адбылася краязнаўчая канферэнцыя “Апошнія краязнаўчыя здабыткі краязнаўцаў Віцебшчыны за апошнія тры гады”. У канферэнцыі прынялі ўдзел каля чатырох дзесяткаў чалавек, сярод якіх былі краязнаўцы з Глыбоччыны, Паставаў, Браслава, Мёраў, Лепеля, Шаркаўшчыны, прысутнічалі таксама госці з Мінска, Віцебска, Наваполацка, Вільні, Даўгаупілсу, Рэзэкне. Арганізатарам канферэнцыі выступіў культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча, якім кіруе Ада Райчонак. Вёў канферэнцыю Антон Астаповіч, старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Нашае жыцьцё