Нашае жыцьцё, № 5 (18) 2011

Нашае жыцьцё

грамадзкая газэта

№ 5 (18) 2011

Дата выхаду: 2011-06

Рэдактар: Желяпов Христафор

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У нядзелю 19 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці ў дзень народзінаў славутага пісьменьніка адбылося уручэньне прэміі “За Свабоду думкі”. На малой радзіме пісьменьніка сабраліся літаратары, мастакі, барды і проста прыхільнікі ягонай творчасьці. Да сядзібы-музэю, адбудаванай 4 гады таму паводле старой бацькоўскае хаты Васіля Быкава, зьехаліся людзі з усёй Беларусі. Бадай што самай пачэснай госьцяй была сястра пісьменьніка Валянціна Быкава, якая таксама жыве каля Вушачаў – у вёсцы Ваўчо. Дарэчы, менавіта спадарыня Валянціна давала парады, як расставіць мэблю ў музэйных пакоях, каб гэта было як пры жыцьці старэйшага брата, як раскласьці ягоныя асабістыя рэчы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Нашае жыцьцё

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле