Газета Слонімская, 20 (727) 2011

Газета Слонімская

Масава-палітычны штотыднёвік

20 (727) 2011

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2011-05-11

Рэдактар: Валадашчук Віктар

Выдавец: УП Газета Слонімская

Copyright © 2011 by Газета Слонімская

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Каханне ў стылі барока. У Слонімскім драматычным тэатры адбылася прэм’ера спектакля “Каханне ў стылі барока” паводле п’есы ўкраінскага драматурга Яраслава Стэльмаха ў перакладзе на беларускую мову Аляксея Дударава. Спектакль паставіў галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец.Здаецца, гэта першая п’еса ўкраінскага аўтара на слонімскай сцэне. І рэжысёр, які выбраў яе да пастаноўкі, не прайграў, а, наадварот, натхніў на працу саміх артыстаў і ад душы пацешыў гледачоў. Сапраўды, я даўно такога захаплення не атрымліваў ад дарослых пастановак, якое атрымаў ад прэм’еры. Спектакль — вельмі смешны і арыгінальны ва ўсіх сцэнічных адносінах і даволі ўдалы з рэжысёрскага пункту гледжання. Нічога лішняга на сцэне — пастаноўка трымаецца на гульні акцёраў і на прыгожых шыкоўных касцюмах. А сюжэт новага спектакля на слонімскай сцэне даволі просты. Пасля некалькіх гадоў адсутнасці дарослая Аляна прыязджае з-за мяжы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Газета Слонімская

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле