Витебский курьер, 21 (80) 2011

Витебский курьер

21 (80) 2011

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2011-07-07

Рэдактар: Борщевский О. В.

Выдавец: Издательский дом Зубр

Copyright © 2011 by Издательский дом Зубр

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На золку дзяўчыны ў вянкі ставілі бярозавыя галінкі і свечкі з Троіцы і пушчалі іх па вадзе. Калі вянок паплыве, чакаць дзяўчыне сватоў ці суджанага, а калі застанецца каля берага – яшчэ год сядзець у дзеўках. Пасля было купанне. А хлопцы хавалі іх адзенне і аддавалі толькі за выкуп – пацалунак, песні, танцы ды абяцанкі. Яны таксама хацелі ведаць, з кім ажэняцца, таму лавілі вянок той, якая даспадобы. І калі здарыцца злавіць вянок, пара будзе разам. А потым усе глядзелі на ўзыход сонца. Як на Вялікдзень, у гэтую раніцу сонца “грала” прамянямі і рознакаляровымі сполахамі. У купальскую ноч коўш Вялікай Мядзведзіцы нахілены так, быцццам з яго вада ільецца. Амаль заўсёды перад святам у дзень ідзе дождж. Але не залівае сонечны ранак, а адмывае прыроду да боскай чысціні. Галоўны сэнс Івана Купалы – ачышчэнне душы і цела ад цёмнага і незразумелага, ад непатрэбных дзеяў, ад злосці і няшчасцяў. Існуе паданне: быццам агонь ад купальскага вогнішча мае лекавыя здольнасці. А гаспадыні палілі ў купальскім вогнішчы адзенне хворых дзяцей, каб разам з ім згарэлі і хваробы. Самыя сакавітыя росы на Купалу давалі здароўе і прыгажосць. Зёлкі,сабраныя на Іванаў дзень, мелі чароўную сілу.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Витебский курьер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле