Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2011-06
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2011 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пажар у вёсцы -- з’ява страшная. І калі 20 мая 2011 года палыхнула ў двары дома № 11 па вуліцы Юбілейнай у Брылях, сюды збегліся ўсе, хто мог. І пачалі рабіць: хто бегаў з вёдрамі да калонкі за вадой, хто дапамагаў гаспадарам выносіць газавыя балоны і нейкія каштоўныя рэчы з хлявоў ды павецяў, а хтось і маліўся, клікаючы Божаньку прыйсці на дапамогу і адвярнуць агонь ад жытла. Менавіта так, талакой, спрадвеку на вёсцы ўсё і робіцца. А загарэўся хлеў, якіх тут шмат. І добра, што стаяў ён паасобку ад астатняга самаробнага “шанхая”, бо ў адваротным выпадку гарэла б зусім па-іншаму і вынікі былі б больш сумныя. Што тычыцца вытокаў пажару, то, як высветлілася, у свае гульні гулялі там мясцовыя дзеці, і у нейкі момант у руках аднаго з малалетніх “атлётаў” з’явілася запальніца. А як карыстацца такімі рэчамі яны добра ведаюць, гледзячы на бацькоў. Крутнулася колца, выбліснуў агеньчік -- а там жа наўкруг салома ды сена. Ну і занялося ў момант, загуло вогненным смерчам...
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс