Тут і цяпер, 08-07-2011

Тут і цяпер

08-07-2011

Дата выхаду: 2011-07-08

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2011 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Аляксандр Лукашэнка гатовы хоць цягніком, хоць самалётам адправіць палітвязняў у Еўрасаюз. Як сцвярджаюць эксперты, такія казачныя для нашага лідара літасць і лагоднасць выкліканы магчымымі эканамічнымі выгодамі ад згаданага радыкальнага кроку. Якія кансультацыі платныя? Падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць Аляксандр Лукашэнка ў родным Шклове вымавіў адзін з самых гучных сваіх спічаў, згодна якому месца асуджаных за падзеі 19 снежня не ў турме, а ў... Еўрапейскім Саюзе: "Калі там, у ЕС, хочуць іх сабе забраць, то заўтра білет выпішам і адправім. Не пытанне — хай забіраюць. Калі яны такія заступнікі палітвязняў, то заўтра ў адзін вагон пасадзім, я прыму рашэнне, а я маю права яго прыняць, і ўсіх, і нават тых, хто сёння застаўся на волі і мычаць на плошчах [умоўна асуджаныя], усіх, за каго яны [ЕС] рупяцца, заўтра ў вагон — і туды. ...Калі хочуць хутчэй, то самалёт дам. Перакінем імгненна, няхай забіраюць».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле