Брылеўскі летапіс, 10 (152) 2011

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

10 (152) 2011

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2011-05

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2011 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Усё пачынаецца ад самага пачатку. І знаёмствы таксама. Прычым, знаёмствы гэтыя могуць узнікаць, як нам падаецца, зусім раптоўна. Але потым аказваецца, што ў нашым жыцці няма нічога раптоўнага ды выпадковага -- усё наканавана лёсам… У лістападзе мінулага года я звярнуў увагу на адну інфармацыю на сайце “Радыё Свабода”. Там гаворка ішла пра тое, што ў Віцебску безвынікова прайшла чарговая спроба стварыць гімн горада. А паколькі ў мяне ёсць вопыт стварэння такіх песень, то я, як кажуць, уставіў тут сваіх пяць капеек -- даслаў на сайт прапановы па гэтаму пытанню. І літаральна адразу ўбачыў адказ -- надрукаваны тэкст варыянту гімна. (Вось што значыць інтэрнэт!). А калі ёсць верш (і неблагі да таго ж!), то чаму не з’явіцца мелодыі? І яна, вядома, з’явілася - урачыстая і ўзнёслая, у поўнай адпаведнасці з настроем верша. А астатняе ўжо было не вельмі складана: пераслаў гэгы варыянт аўтару слоў, а той даслаў мне ў адказ сваю кніжку вершаў “Пока дышу”, з якой я даведаўся, што завуць яго Кастусь Севярынец, нарадзіўся ён на Гомельшчыне, працаваў настаўнікам і дырэктарам сельскай школы, а потым сур’ёзна займаўся журналістыкай і быў спецыяльным карэспандэнтам па Віцебскай вобласці некалькіх рэспубліканскіх выданняў. І заўсёды пісаў вершы - на рускай і на беларускай мовах.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле