Тут і цяпер, 23-06-2011

Тут і цяпер

23-06-2011

Дата выхаду: 2011-06-23

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2011 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Еўрасаюз марудна, але няўхільна, пашырае санкцыі ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва. 20 чэрвеня ўпершыню пад удар трапілі праўладныя бізнесоўцы. Турма як занадта вялікі гонар Паўгады ЕС дамагаўся вызвалення беларускіх палітвязняў іншымі шляхамі. Аднак ні гучныя заявы, ні візавыя абмежаванні ў дачыненні да чыноўнікаў не далі плёну. Афіцыйны Мінск стаяў на сваім: маўляў, “будут сидеть, я сказал”! Праўда, апошнім часам Аляксандр Лукашэнка рабіў выгляд, што гатовы выкінуць палітвязняў з месцаў зняволення, каб не псавалі там паветра. У прыватнасці, 17 чэрвеня на прэсавай канферэнцыі ён заявіў: “Занадта гэта вялікі гонар для іх – апаганьваць турмы, там годныя людзі сядзяць”. Але словам Лукашэнкі не верыць ужо не толькі Масква, але і Брусэль. Таму пры адсутнасці зрухаў з беларускага боку, 20 чэрвеня было прынятае загадзя падрыхтаванае рашэнне.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле