Узгорак, 20/2011

Узгорак

Агульнапалітычная газета

20/2011

Месца выхаду: Горкі

Дата выхаду: 2011-05-26

Рэдактар: Брокараў Эдуард

ISSN: 2075-941X

Copyright © 2011 by Узгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Цэны на паліва істотна выраслі з аўторка 24 мая. Аднак некалькі гадзінаў у Горках можна было заправіцца па старых коштах нават раніцай 24 мая. У Горках у дзень абвешчанага павышэння коштаў на бензін і дызель склалася цікавая сітуацыя. Адна запраўка прадавала паліва яшчэ па старых. Інфармаваныя ўладальнікі аўтамабіляў хутка зарыентаваліся. Ад раніцы некалькі гадзінаў на АЗС N20 “ИООО ТНК-БИПИ ЗАПАД” у Горках можна было заліць бакі па не павышаных пакуль што цэнах. Гэтая запраўка знаходзіцца каля гаргаза па вуліцы Міра, 67. На іншай жа горацкай АЗС №3, што належыць РУП «Магілёўнафтапрадукт», новыя кошты былі ўсталяваныя ад пачатку аўторка. На АЗС N20, што праўда, чарга з тых, хто запраўляўся па старых цэнах, не была вялікай і складала прыблізна 10 хвілінаў прастою.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Узгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле