Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1993
Выдавец: Тэхналогія
Памеры: 180 с.
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1993 by Кудласевіч А.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [6065]
Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка. Першая кніга вершаў. Рэдка хто здагадваецца, колькі надзей і асцярогаў звязвае з ёю аўтар. Упершыню сабраны разам творы, расціданныя па газетных і часопісных старонках, упершыню сабраны радкі, яшчэ нідзе не надрукаваныя, вядомыя толькі самому паэту ды яго блізкім. За кожным вершам падзея або выпадак, за кожным радком перажыванне або пачуццё — усё гэта памяткна аўтару, усё гэта жыва стаіць перад ягоным позіркам… Але ці гэтак жа ўспрыме яго творы патрабавальны чытач? І тады пачуцці, якія перапаўнялі паэтава сэрца, і думкі, якія яго непакоілі, пададуцца чытачу бясколерна-збедненнымі? Мяркую, што гэтыя трывогі і хваляванні, натуральныя для дэбютанта, не абмінуць аўтара зборніка, які зараз разгорне чытач. Але ўпэўнены таксама, што яны, на шчасце для ўсіх нас, акажуцца марнымі. Анатоль Кудласевіч уваходзіць у паэзію са сваім арыгінальным, незапазычаным словам. Ён мысліць рэзкавата і своеасабліва, адчувае глыбока і востра, і часцяком ягоны верш бывае калючым — у ім расце паэт бескампрамісных рашэнняў. Але можа ён быць і надзвычай лірычным: не так даўно на яго нахлынула лірычная хваля, і ён знайшоў уласны матыў у яе пракаветным шуме. Энергічны, моцны і каструбаваты верш А. Кудласевіча добра адпавядае ўнутраннаму стану чалавека, які прывучае сябе ісці па лініі найбольшага супраціўлення, не губляючы пры гэтым ніводна
Беларускія аўтары: Кудласевіч Анатоль
Выдаўцы і выдавецтвы: Тэхналогія
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB