Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2001
Рэдактар: Дубянецкі Станіслаў
Выдавец: Грамадскае аб'яднанне "Міжнародная асацыяцыя беларусістаў", Нацыянальны Навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны
Выдавецкая сэрыя: Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 22
Выдавецтва/ друкарня: Беларускі Кнігазбор
ISBN: 985-6638-36-4
Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Культура; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва
Copyright © 2001 by Калектыў аўтараў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [8538], [10125]
У зборнік уключаны даклады пра фармаваньне і развіцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў, прачытаныя на ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў, на якім разглядаліся пытаньні этнагенэзу, самабытнасьці, стэрэатыпаў, мэнталітэту, дзяржаўнасьці, міждзяржаўных адносін. У асобны раздзел выдзеленыя матэрыялы пра нацыянальныя супольнасьці Беларусі. Абуджэньне нацыянальнай самасьвядомасьці вельмі востра ставіць пытаньне аб неабходнасьці глыбокага вывучэньня культурнай спадчыны народа. Яна не зьяўляецца чымсьці застылым і абмежаваным толькі ўнутраным патэнцыялам. Кожная нацыянальная культура – гэта сынтэз лепшых дасягненьняў усіх нацыянальных культур. Духоўныя асновы нацыянальнай самасьвядомасьці ўключаюць у сябе як уласную культурную спадчыну кожнай нацыі ў якасьці крыніцы іх далейшага развіцьця, так і духоўныя каштоўнасьці народаў сьвету, культурны абмен паміж нацыямі як фактар фармаваньня і разьвіцьця нацыянальных культураў. Працэсы глябалізацыі нясуць у сабе як развіцьцё, так і сур'ёзныя пагрозы. Аднак не толькі не адмяняюць, але нават і падвышаюць ролю нацыянальных дзяржаў, як і тэндэнцыі да іх фармаваньня там, дзе раней яны былі немагчымыя. Больш за тое, нацыянальнай дзяржаве не праглядаецца альтэрнатывы. Уведзеная ў сучасны кантэкст, беларуская нацыянальная ідэя дазваляе як зьняць супярэчнасьці ў асяродку дэмакратычнай эліты, так і стаць прывабнай для большасці насельніцтва. Здымаюцца супярэчнасьці паміж лібэральнай і сацыял-дэмакратычнай канэпцыямі рэформаў, паміж расейскамоўнай і беларускамоўнай час
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB | BTH
Зьмест
Дубянецкі Эдуард, Уплыў заходняй і ўсходняй цывілізацый на беларускую культуру