Месца выхаду: Маладэчына
Дата выхаду: 2002
Мастацкі рэдактар: Л. Рублеўская
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка часопіса “Куфэрак Віленшчыны”
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2002 by Шніп В.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Філасофскі роздум над сутнасцю жыцця ісмерці, асэнсаванне лёсу Беларусі — асноўныя матывы гэтай кнігі. Выходзілі зборнікі: «Пошук радасці» (1987), «Горад-Утопія», «Шляхам ветру» (1990). Крытыкі знаходзілі ў іх шчырасць і натуральнасць паэтычнага радка, і з гэтым поўнасцю можна было згадзіцца. У паэзіі В. Шніпа можна заўважыць рысы барока — спалучэнне высокага і нізкага, натуральнасці і гратэсковасці, гераічнага і трагічнага, што вельмі пераканальна выявілася ў яго любімым жанры — баладзе, у баладных вобразах старажытных замкаў і гістарычных асоб. Але галоўнай асаблівасцю і адметнасцю яго паэзіі з’яўляецца яе лірычны герой з яго вельмі сімпатычным імкненнем бачыць свет прыгожым і не прымаць хаосу, якога і ў перабудовачныя гады хапала, ды і сёння не бракуе. Паэт шукае, працуе са словам, шукае слова вобразнае, найбольш ёмістае.
Беларускія аўтары: Шніп Віктар
Каталёг: Kamunikat.org