Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1991
Выдавец: Унія
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1005.]
Дарагі чытачу! Амаль год мінуў з таго часу, калі ўпершыню зьявіўся сьвету часопіс "Унія" i калі пачалі прабівацца ўгору скрозь нявер'е i непаразуменьне першыя парасткі адроджанае Грэка-Каталіцкае Царквы на Беларусь Прыгожая сьветлая мара, "залаты сон" Беларусі паступова пачынае рабіцца рэальнасьцю. І цяпер надзвычай істотна, які шлях абярэ Царква, на якія духоўныя вышыні ўздымецца, што дасыдь яна нашай зямлі. Вышэйшаю праяваю хрысьціянства ў сьвеце ёсьць любоў. I менавіта любоў мусіць несьці Царква нашаму раз'яднанаму народу. Любоў i давер. Да Бога, да боскасьці ў любой чалавечай істоце, да кожнага чалавека - і, тым больш, да кожнае хрысьціянскае канфэсіі. Досыць ужо злаваць на іншых за тое, што яны ня хочуць стаць такімі, як мы. Хай усе будуць рознымі i ў розны спосаб славяць Адзінага Бога. Час паглядзець адно адному ў вочы, паглядзець з дабром i любоўю. Час сумовіцца.Бо нас значна большае лучыць, чым разьдзяляе. Так сталася, што адзіная калісыді Хрыстовая Царква распалася на некалькі канфэсіяў, i ня нам цяпер судзіць тых, з чыёй волі гэта адбылося. Нам -празь любоў зразумець кожную з канфэсіяў ды пастарацца ўбачыць ў ix Хрыстовае сьвятло i чалавечую мудрасьць, што назапасілі яны за свой век. Нам - шукаць шляхі да пераадоленьня варожасьці між хрысьціянамі. Нам - залячыць раны, нанесеныя людзкай сьвядомасыді шматвяковым процістаяньнем i аднавіць хрысьціянскае жыцьцё ў нашым краі. Першы крок насустрач хай зробіць мудрэйшы.
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Пэрыёдыка: Унія