Лабірынт, № 8

Лабірынт

Студэнцкая гістарычная газэта УА “Мазырскага педагагічнага універсітэта імя І.П. Шамякіна"

№ 8

Месца выхаду: Мазыр

Дата выхаду: 2011-03

Рэдактар: Дамарад В. А.

Выдавец: Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”

Copyright © 2011 by Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

9 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перагаворы. Занепакоены тым, што ўзнікла рэальная небяспека падзелу роднага края, выканкам Усебеларускага з’езда накіраваў у Брэст-Літоўск сваіх прадстаўнікоў. Дэлегацыя на чале з А. Цвікевічам, нягледзячы на шматлікія перашкоды і адсутнасць афіцыйнага статуса, здолела данесці да ведама ўдзельнікаў канферэнцыі, што яна выступае ад імя беларускага народа і адстоўвае цэласнасць і непадзельнасць яго тэрыторыі, неабходнасць нацыянальнага самавызначэння. Але мірныя перагаворы па віне Л. Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало загад сваім войскам пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Дзейнічаючы сумесна з часцямі 1-га польскага корпуса, германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Мінска.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Лабірынт

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле