Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2001
Рэдактар: Уладыкоўская-Канаплянік Любоў
Выдавец: Грамадскае аб'яднанне "Міжнародная асацыяцыя беларусістаў", Нацыянальны Навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны
Выдавецкая сэрыя: Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 18
Выдавецтва/ друкарня: Беларускі Кнігазбор
ISBN: 985-6638-19-4
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Рэлігія; Грамадзтва; Літаратуразнаўства
Copyright © 2001 by Калектыў аўтараў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Зборнік укладзены з тэкстаў выступленьняў на сэкцыі «Хрысьціянства і беларуская культура» ІІІ Міжнароднага кангрэсу беларусістаў. Побач з пытаньнямі тэалёгіі і агульнакультурнымі праблемамі аўтары разглядаюць этапныя моманты тысячагадовай гісторыі хрысьціянства на беларускіх землях, уплыў рэлігій на мастацтва, канфэсіянальную шматаблічнасьць Беларусі. Натуральна, галоўнае месца ў зборніку нададзена праваслаўю і каталіцтву, а таксама пратэстантызму – традыцыйным хрысьціянскім канфэсыям Беларусі. Грэка-каталікоў прадсталяе а. Аляксандар Надсон з Лёндану. Але на старонках кнігі знайшлося мейсца таксама для аналізу такіх экзатычных рэлігійных супольнасьцяў, якіх акрэсьліваюць як нэапаганьскія. Новыя рэлігіі, якія зьявіліся ў постсавецкай Беларусі, ўзьніклі ня толькі пад уплывам першапачатковага ідэйнага вакуума пасьля развалу сыстэмы камуністычнай ідэалёгіі, ці пад уздзеяньнем апакаліптычных настрояў, якія назіраліся і раней, але і пад уздзеяньнем фактаў новай глябальнай ідэалёгіі, непрыхільнай да хрысьціянства. Сёньня ж беларуская культура разьвіваецца ў складаных умовах фармальных абмежаваньняў, а таксама рэлігійнай канкурэнцыі.
Каталёг: Kamunikat.org
Зьмест
Дубянецкі Эдуард, Хрысціянскія элементы ў беларускім фальклоры