Брылеўскі летапіс, 02 (144) 2011

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

02 (144) 2011

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2011-01

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2010 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

А пасаду ён атрымаў так. Напачатку Грунвальдскай бітвы каронным харунжым караля Уладзіслава ІІ Ягайлы быў рыцар Марцін з Врацімавіцаў гербу Полуказы. Але ў пылу бітвы ён абраніў сьцяг Каралеўства Польскага -- тое было ганебным учынкам. Гэта здарылася тады, калі літоўскае войска павярнулася ва ўцёкі, і разгарнулася жорсткая бітва паміж польскімі і прускімі войскамі. Калі крыжакі сталі намагаць ўсе сілы да перамогі, вялікая харугва польскага караля Уладзіслава з белым арлом, якую нёс Марцін з Врацімавіцаў, пад варожым націскам пачала валіцца на зямлю. Крыжакі ўжо спадзяваліся на хуткую перамогу, але дзякуючы вопытнаму і адважнаму рыцару Мацею з Вярцішова, які быў побач, сцяг быў падхоплены і хутка падняты ізноў. Каб замяць ганьбу і крыўду і адстаяць гонар сцягу, польскія рыцары у ярасным націску абрушыліся на ворага і давялі справу да перамогі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле