Крывінка, 07 (91) 2011

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

07 (91) 2011

Дата выхаду: 2011-05

Рэдактар: Станкевіч Сяргей

Copyright © 2008-2011 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Наша маленькая вёсачка ляжыць у трох кіляметрах ад аб’екта, які 13-га траўня наведаў прэзідэнт. А таму яна была ў цэнтры ўвагі мясцовай улады і службы аховы Лукашэнкі. Спачатку да нас завіталі высокія раённыя госці на чале з начальніцай ідэалагічнага аддзелу і мясцовым старшынёй сельсавета. Упершыню за апошнія 15 гадоў яны падрулілі да маёй хаты і захацелі пачуць ад мяне пра праблемы нашай вёскі. А самае галоўнае, што праз нейкі тыдзень, дакладнаў “дзень Х” на ранчыцкіх вымоінах і калдобінах ужо ляжалі грудкі цудоўнага шчэбню, якія потым разраўнялі, трохі засыпаўшы большыя яміны. Дзесятак гадоў пра тое ішла размова, і ўрэшце справа кранулася з мёртвай кропкі. Што ж, і на тым дзякуй.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле