Дата выхаду: 2011-05-27
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2011 by Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Чарговая нарада наконт эканамічнай сітуацыі ў краіне ператварылася ў шоў, падчас якога дасталося ўсім. Паводле Лукашэнкі, праблемы былі створаныя сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку расійскімі – "самыми оголтелыми». Кіраўнік Беларусі абвінаваціў СМІ ў распальванні ажыятажу. Карацей кажучы, вінаватым за крывы твар чарговы раз прызначанае люстэрка. Сваё атрымалі ўрад і Нацыянальны банк. Маўляў, іхныя пралікі і бяздзейнасць паспрыялі крызісу. Міхаіл Мясніковіч і Пётр Пракаповіч папярэджаныя пра перспектыву "положить на стол партийные билеты, говоря советским языком". Зноўку агучаныя традыцыйныя крыўды на адрас усходніх суседзяў: нібыта яны прадаюць газ у Беларусь даражэй, чым у Германію (насамрэч удвая танней). "Спасибо братьям-россиянам за это", – з непрыхаваным сарказмам падзякаваў Лукашэнка.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер