Тут і цяпер, 12.05.2011

Тут і цяпер

12.05.2011

Дата выхаду: 2011-05-12

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2011 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

11 мая большасць беларускіх банкаў на траціну павялічыла курсы замежных цвёрдых валют. Нацыянальны банк Беларусі адмяніў рэкамендацыйныя абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў здзелак па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам. Пры гэтым любімы ў нашым народзе долар быццам бы можна набыць у абменных пунктах прыблізна за 4000 беларускіх рублёў. Чаму "быццам бы"? Ды таму, што ў тых самых абменніках набыць долары амаль немагчыма і па новым курсе. Па-першае, Нацыянальны банк настойліва "рэкамендаваў" прадаваць долары не вышэй чым за 4000 рублёў за адзін "зялёны". Па-другое (і самае, пэўна, важнае), той жа Нацбанк не хоча даваць валюту камерцыйным банкам для яе далейшага продажу насельніцтву. Маўляў, самі круціцеся, як хочаце.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле