Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2011-04
Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
Copyright © 2011 by Праваабарончы Цэнтр Вясна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Праваабарончы цэнтр "Вясна" гэта: Няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасьля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займалася дапамогай арыштаваным і іх сем'ям. Таму першапачаткова арганізацыя мела назву "Вясна-96". 15 чэрвеня 1999 году арганізацыя была зарэгістраваная як Грамадзкае аб'яднаньне "Праваабарончы цэнтр "Вясна". Уяўляе сабой рэспубліканскае аб'яднаньне з цэнтрам у Менску і рэгіянальнымі арганізацыямі ў большасьці буйных гарадоў Беларусі. Па ўсёй краіне колькасьць сяброў складае каля 200 чалавек. Рашэньнем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 году за ўдзел у назіраньні падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. Грамадзкае аб'яднаньне "Праваабарончы цэнтр "Вясна" было беспадстаўна пазбаўленае дзяржаўнай рэгістрацыі, а 6 сакавіка 2004 году ПЦ "Вясна" быў прыняты ў Міжнародную Федэрацыю Правоў Чалавека (FIDH).