Беларусы ў свеце, 2011/04

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

2011/04

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2011-04

Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна

Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына

Copyright © 2011 by МГА ЗБС Бацькаўшчына

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Адкрыццё Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы “AD.NAK!” прайшло ў канферэнц-зале Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра 15 сакавіка. Падчас цырымоніі адкрыцця быў прадстаўлены буклет з пералікам працаў пераможцаў Першага фестывалю, падрыхтаваны рэкламнай групай “Aдліга”, які сам па сабе можна лічыць творам мастацтва. Самі працы прысутныя маглі яшчэ раз ацаніць на відэа і ўпэўніцца ў тым, што беларускамоўная рэклама можа быць яскравай, смешнай, цікавай, забаўнай, сур’ёзнай, лагоднай, агрэсіўнай, нейтральнай, правакацыйнай. Для тых, хто так не лічыць, на Другім фестывалі “AD.NAK!” таксама будзе свая намінацыя — “Каша сувораўская”. Гэтую антыпрэмію дадуць таму, хто абыякава ставіцца да сваіх каранёў. Астатнія ж намінацыі — выключна для тых, хто верыць, што будучыня за нацыянальна арыентаваным прадуктам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле