Сьвітанак, 06 (118) 2011

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

06 (118) 2011

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2011-04

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2011 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Бяда, як заўсёды, прыходзіць нечакана. Ніхто нават падумаць не мог, што ў спакойнай Беларусі, дзе жыве самы талерантны народ у Еўропе, можа здарыцца падобная трагедыя. Выбух у менскім метрапалітэне скалануў усю беларускую і сусветную супольнасць. Па ўсёй краіне папаўзлі злавесныя чуткі аб тым, каму гэта выгадна. Аднак выбух 11 красавіка – гэта не толькі 13 загінуўшых і каля дзвюх соцень параненых. Гэта быў апошні ўдар па іміджу цяперашняй улады, якая здолела стварыць міф аб славутай “стабільнасці”. Нягледзячы на заклікі кіраўніцтва краіны пра згуртаванне нацыі, гэта подлае і цынічнае злачынства ніяк не садзейнічала пазытыўным зменам у нашым грамадстве. І сапраўды, калі нам аб’ядноўвацца, дык вакол каго? Можа вакол тых, хто ўжо семнаццаты год робіць усё магчымае і немагчымае, каб канчаткова пахаваць на Беларусі свабоду слова? Відавочна, што пасля трагедыі ў метро палітычны раскол у грамадстве яшчэ больш паглыбіўся. Нават махровыя лукашысты ў прыватных гутарках паціху сталі выказваць надавер да афіцыйнай версіі злачынства, агучанай уладамі. Дарэчы, падобная версія заўсёды ліпне да рэжымаў, якія пануюць у несвабодных краінах. Калі ўсё жыццё грамадзян заціснута пад кантролем арміі спецслужбаў, дзе “мыш не праскочыць”, тады хто, калі не улада? Тым больш, што Лукашэнка не выключае датычнасці да тэракта “каго- небудзь з улады.” “Мы з вамі, у тым ліку і я, стварылі тую атмасферу, плады якой мы сёння пажынаем. Гэта – галоўная прычына, – сказаў кіраўнік краіны. – У гісторыі так было заўсёды, сітуацыю выкарыстоўвалі наш

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле