Весткі й Паведамленьні, № 4 (542) 2011

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

№ 4 (542) 2011

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2011-04

Выдавец: Нью-Ёрскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Унядзелю 27 сакавіка 2011 году ў гатэлі Гаят у г. Нью-Брансўіку, Нью-Джэрзі, прайшло сьвяткаваньне 93-х угодкаў абвешчаньня незаежнасьці БНР. Перад сьвяткаваньнем у царкве сьв. Маці Божае Жыровіцкае адбылося набажэнства ў гонар змагароў за незалежнасьць, якое адправілі сьвятары а. Андрыян і а. Зінові. Напачатку імпрэзы ў поўнай залі прагучэў гімн ЗША, які з сэрцам і душою выканала сп-ня Вольга Казак. У сьвятле таго, як мізэрна сьпявалі гімн на апошнім Супэр-Кубку па амэрыканскаму футболу ды на шэрагу іншых амэрыканскіх імпрэзаў, цудоўны сьпеў Вольгі без сумніву вывеў бы яе ў зоркі найбольшай велічыні.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Весткі й Паведамленьні

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле