Весткі й Паведамленьні, № 3 (541) 2011

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

№ 3 (541) 2011

Publication Place: Нью-Ёрк

Publication Date: 2011-03

Publisher: Нью-Ёрскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

УНью-Ёрку 19 лютага, роўна праз два месяцы пасьля жудасных падзеяў у сталіцы Беларусі, прайшла акцыя ў падтрымку палітвязьняў. Каля паўсотні сяброу Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА, Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі ды проста неабякавых да будучыні Беларусі людзей, нягледзячы на халоднае надвор’е і моцны вецер, сабраліся насупраць будынка ААН, каб сумесна падтрымаць беларусаў, якія перасьледуюцца на Радзіме. У мітынгу ўзялі ўдзел беларусы з штатаў Нью-Ёрк, Нью-Джэрзі, Мэйн, Масачусэтс ды Пэнсыльванія. Акцыя пачалася сьпяваньнем беларускага нацыянальнага гімну “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” і выступам сп. Яўгена Барысевіча. Ён паведаміў, што падобныя акцыі адбываліся у той дзень ня толькі ў Беларусі, але і ў іншых кутках сьвету: у Нідэрляндах каля будынка Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе, у Лёндане перад беларускаю амбасадаю, у Ванкувэры.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле