Дата выхаду: 2009-07-05
Выдавец: БелсатTV
Катэгорыя: Відэа
Copyright © by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні." Серыя пра "Міндоўга". У першых летапісных згадках пра гэтага чалавека гаворыцца як пра ваяра-найміта, які ў 1230-я гг. змагаўся за ўладу са сваім сваяком Таўцівілам, а пазней ваяваў з крыжакамі. У 1240-х ён ужо валадарыў у Наваградку, дзе ў 1246 г. прыняў хрысціянства паводле візантыйскага абраду, пасля чаго, далучыўшы да Наваградка шэраг земляў, стаў першым рэальна зафіксаваным ў хроніках князем Вялікага княства Літоўскага.