Дата выхаду: 2009-06-14
Выдавец: БелсатTV
Катэгорыя: Відэа
Copyright © by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні." Пару валадарання Вітаўта ўсе летапісцы прызнаюць росквітам нашай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага. Гэты час нават назвалі залатым векам. Менавіта за Вітаўтам беларуска-літоўская дзяржава стала самаю вялікаю ў Еўропе. Але шлях да ўлады быў не простым. Вялікакняжскай уладзе папярэднічала доўгая і ўпартая барацьба зь Ягайлам. Яе ахвярай быў таксама і Кейстут - бацька Вітаўта.