Дата выхаду: 2009-05-23
Выдавец: БелсатTV
Катэгорыя: Відэа
Copyright © by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
Ім’я гэтага чалавека абышло ўсю Эўропу. Аднак з аднаго боку мяжы яго называлі шчытом і апошняй надзеяй дзяржавы, з другога - чалавекам, які - відаць - прадаў душу дыябалу. Бязспрэчна толькі адно - за ўсё сваё жыцьцё гэты літвін ня зьведаў ні воднай паразы. Аднойчы ка двару Вялікага Князя літоўскай, рускага і жамойцкага Віція прыбыў падарожнік. Ён паклаў свой меч і пажадаў верна служыць літвінам, але гэтая прапанова была сустрэтая вельмі недаверліва. З аднаго боку, падарожнік быў нашчадкам Аляксандра Неўскага, з другога – Даўмонта, забойцы першага літоўскага караля Міндоўга.