Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2004-05
Рэдактар: Ёрш Сяргей
Выдавец: Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі
Copyright © Асамблея
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Усе матэрыялы могуць быць выкарыстаныя ў поўным альбо частковым аб’ёме толькі са спасылкай на “Бюлетэнь” Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі; Аўтары апублікаваных артыкулаў нясуць адказнасьць за дакладнасьць фактаў; Рэдакцыя можа не падзяляць меркаваньні аўтараў; Рэдакцыя пакідае за сабой права публікаваць артыкулы дзеля палемікі. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Асамблеі НДА
Сёлета першыя дні траўня сталіся гістарычнымі для аб'яднанай Эўропы. Яна папоўнілася новымі сябрамі, у тым ліку і некалькімі краінамі - суседзямі Беларусі. I палякі, і літоўцы, зь якімі мы калісьці жылі ў адной дзяржаве, сьвяткавалі гэтую лёсавырашальную падзею, а беларусам заставалася толькі наракаць на саміх сябе і на выбар, зроблены 10 гадоў таму... Сымбалічна, што якраз у гэтьгя дні ў Менску праходзіў V Кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацьгяў Беларусі, на які прыехалі сотні дэлегатаў з усёй краіны. Важнасьць гэтай падзеі заключаецца, безумоўна, у прынятых Кангрэсам рашэньнях, але ня толькі. Ужо сам факт збору ў сталіцы такой колькасьці прадстаўнікоў НДА Беларусі ў цяперашняй сытуацыі стаўся своеасаблівай дэманстрацыяй сілы, патэнцыялу трэцяга сэктару. Як ні стараліся некаторыя чыноўнікі, судзьдзі і сілавікі, але "зачысьціць" і "разагнаць" няўрадавыя дэмакратычныя арганізацыі не ўдалося. Наадварот, яны паспрыялі болыдаму згуртаваньню грамадзкіх актывістаў перад тварам небясьпекі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Асамблея