Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2003-10
Рэдактар: Сахараў Сяргей
Выдавец: Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі
Copyright © Бюлетэнь Асамблеі НДА
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Усе матэрыялы могуць быць выкарыстаныя ў поўным альбо частковым аб’ёме толькі са спасылкай на “Бюлетэнь” Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі; Аўтары апублікаваных артыкулаў нясуць адказнасьць за дакладнасьць фактаў; Рэдакцыя можа не падзяляць меркаваньні аўтараў; Рэдакцыя пакідае за сабой права публікаваць артыкулы дзеля палемікі. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Асамблеі НДА
5-6 кастрычніка 2002 году ў Менску адбыўся Кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі. У штогадовым форуме беларускага “трэцяга сэктару” ўзялі ўдзел каля 200 дэлегатаў ад арганізацыяў, грамадзкіх ініцыятываў, фондаў з усёй краіны, а таксама госьці з Украіны, Польшчы, Галяндыі, Даніі. Ядвіга Мацкевіч папрасіла старшыню Рабочай групы Асамблеі Алеся Бяляцкага распавесьці пра ўласнае бачаньне сытуацыі, якая склалася ў Асамблеі і ў айчынным “трэцім сэктары” цягам мінулых гадоў, паспрабаваць акрэсьліць пляны і пэрспэктывы беларускіх НДА. З выступу А.БЯЛЯЦКАГА: На маю думку, ня трэба баяцца абвінавачваньняў у “палітызацыі” “трэцяга сэктару”. У нашых умовах любая непадкантрольная ўладам дзейнасьць ужо зьяўляецца палітыкай. Такія абвінавачваньні, на маю думку, трэба ўспрымаць як кепскае надвор’е, як дождж ці як сьнег. Няхай сыпе, а мы павінны ісьці сваёй вызначанай дарогай. У пэрспэктыве ж для нас добра наладжаныя кантакты з дэмакратычнымі палітычнымі партыямі, абмен думкамі, каардынацыя дзеяньняў, што адбываюцца ў рамках КРДС — зарука пабудовы сапраўды дэмакратычнага грамадзтва.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Бюлетэнь Асамблеі НДА