Гасцінец, 5 (124) 2011

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

5 (124) 2011

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2011-04

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2007-2011 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Традыцыя барацьбы за цвярозасць ідзе з савецкіх гадоў, калі камуністы беспаспяхова змагаліся з зялёным зміем. У выніку барацьбы з алкагалізмам пад час перабудовы быў набліжаны распад Савецкага Саюзу. На Беларусі жывуць па вялікаму рахунку шмат якія савецкія традыцыі: ад аднаасобнага кіравання да правядзення разнастайных суботнікаў. Вось і зараз нанесены удар адной з вядомых савецкіх традыцый - адзначаць суботнік падняццем келішкаў на прыродзе або ў сяброўскай кампаніі. Але трэба адзначыць, што удар не вельмі моцны, бо Дзень цвярозасці - аднадзённая акцыя якая прызначана забараніць продаж усіх алкагольных напояў на тэрыторыі Гарадоцкага раёна на працягу сутак. І гэтым днём абрана 16 красавіка, калі адбываецца агульнанацыянальны суботнік, а таксама веснавы кірмаш у Гарадку. Абвесткі аб забароне продажу алкаголю у гэты дзень з’явіліся на Гарадоччыне толькі 15 красавіка. Забарона продажу алкагольных напояў з’яўляецца агітацыйным крокам за цвярозасць, бо зразумела, што пры жаданні магчыма знайсці спіртаўтрымліваючыя напоі і ў нелегалаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле