Месца выхаду: Берасьце
Дата выхаду: 2006-02
Рэдактар: Шыманскій Дзмітры
Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: У пры выкарыстанні матэрыялаў бюлетэня спасылкі на крыніцу абавязковыя; Рэдакцыя можа не падзяляць меркаванні аўтараў і друкаваць артыкулы для далейшай палемікі; бюлетэнь распаўсюджваецца бясплатна на правах унутранага карыстання; Наклад 299 асобнікаў; кантактны тэлефон: (+375162) 23-68-02, (+375 29) 660-57-41, (+375 29) 725-15-39; e-mail: dziedzich@mail.ru http://www.dzedzich.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Гэта ў шэкспіраўскім «глобусе» жыццё нагадвала тэатр. А жыццё ў нашай краіне цячэ як ў казцы. Мы кожны дзень глядзім тэлевізар і радуемся за шчаслівы лёс беларускага народа, які набыў шчасце, асабліва дзякуючы цяперашняму прэзідэнту. Глядзім і думаем, а калі ж гэта самае беларускае шчасце трапіць і да нас. Прэзідэнт любіць свой народ і кожны раз частуе яго сваімі падаруначкамі ў выглядзе ўказаў, дэкрэтаў ці дырэктыў. Апошні такі падарунак улада зрабіла пад Новы Год. 16 снежня ЦВК агучыў дату выбараў – 19.03.06. Жадаючым удзельнічаць у гэтай палітычнай гульні за тыдзень трэба было сфарміраваць ініцыятыўныя групы, а пасля прыступіць да збору подпісаў. Цікава, што этап збору подпісаў амаль цалкам прыпаў на навагоднія святы. Гэта галоўны этап любой выбарчай кампаніі, і не хочацца губляць ніводнага дню, адведзенага пад гэтую справу. Зборшчык подпісаў аддае на народны суд свайго кандыдата, а людзі ўжо абмяркоўваюць яго: падтрымліваюць альбо крытыкуюць.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзедзіч