Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2001
Выдавец: УП Палёт душы
Памеры: 264 с., 21 см
ISBN: 985-6482-09-7
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2001 by Міхась Южык
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
У зборніку “Мёртвае дрэва” сабраныя разам апавяданьні і аповесьць аўтарства беларускага пісьменьніка Міхася Южыка. Усе творы сабраныя пад вокладкай выданьня “Мёртвае дрэва” – прасякнутыя псыхалягічнасьцю, дынамічныя ў разьвіцьці сюжэтнай лініі ды напоўненыя хрысьціянскай маральлю. Аўтару ўдаецца перадаць сэнс быцьця ў простых, здавалася б, аповедах “з жыцьця”. У аповедах аўтар не раз прыбягае да аповеду ад першай асобы, тым самым Міхась Южык спрабуе перадаць чытачу сваё сьветаўспрыманьне, набліжаючыся да чытача, перадаючы свій боль смутак і радасьць на наш суд. Гэта найбольш заўважна ў апавяданьні, назву якога носіць увесь зборнік – “Мёртвае дрэва”. Але найбольш шырока і глыбока творчы геній аўтара раскрываецца ў аповесьці “Чую цябе”, у якой паказана студэнцкае жыцьцё беларускага студэнцтва ў апошнія чатыры гады гарбачоўскай перабудовы.
Беларускія аўтары: Южык Міхась
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор