Тут і цяпер, 01.04.2011

Тут і цяпер

01.04.2011

Дата выхаду: 2011-04-01

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2011 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Эксперты прыватных агенцтваў нерухомасці адзначаюць, што да апошняга часу пакупнікі актыўна выкарыстоўвалі не вельмі дарагія банкаўскія крэдыты. Прадаўцы часам нават бралі ў кошт аплаты і беларускія рублі. Сёння гаспадары жылля патрабуюць разлічвацца з імі выключна замежнай валютай. А вось па гэтым аспекце ў краіне ўзнікла праблема. Частковае выйсце з такой сітуацыі пакуль яшчэ ёсць. Напрыклад, калі кліенты прадаюць свае старыя кватэры, каб разлічыцца з будаўнічымі арганізацыямі, дзе яны будуюць новае больш прасторнае жыллё. Тады кватэры прадаюцца часткова за валюту і рублі, а апошнія адразу выкарыстоўваюцца. Калі прадаўцу трэба атрымаць за сваю нерухомасць выключна валюту, тады ажыццявіць падобную здзелку будзе больш складана. Больш за тое, апошнім часам банкі пачалі прытарможваць выдачу і буйных рублёвых крэдытаў на набыццё нерухомасці. У дадзенай неадназначнай сітуацыі вакол валюты асобныя кемлівыя "прадпрымальнікі ад нерухомасці" спрабуюць выкарыстаць гэтую праблему на сваю карысць. Так, тыя пакупнікі, што маюць магчымасць разлічыцца за кватэру за наяўную валюту ў поўным памеры, патрабуюць ад прадаўцоў істотных зніжак. У выпадках разліку за жыллё выключна ў валюце канчатковыя зніжкі могуць дасягаць нават 2—3 тысяч долараў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле