Покліч Волі, 4 (97) 2011

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета Віцебскага раёна

4 (97) 2011

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2011-03

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2011 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Дзень Волі абое правялі ў міліцыі па тры гадзіны. Тацяна Севярынец была затрымана нібыта “па падазрэньні ў сэрыі кватэрных крадзяжоў”, незалежны журналіст – па падазрэньні ў пэдафіліі.Спадарыня Тацяна кіравалася на ўскладаньне кветак, якое віцебскія актывісты ладзілі 25 сакавіка каля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Ўладзімеру Караткевічу. У Першамайскім РАУС у яе знайшлі і забралі бел-чырвона-белы сьцяг, які яна зьбіралася разгарнуць падчас акцыі. Журналісту Ўладзіславу Старавераву не дазволілі здымаць на відэа пачатак акцыі на плошчы Свабоды: як толькі ён дастаў камэру, да яго падскочылі два чалавекі ў цывільным, заламалі рукі і павалаклі па асфальце. Некалькі дзясяткаў мінакоў спыніліся, убачыўшы такое брутальнае затрыманьне, некаторыя нават пачалі выклікаць міліцыю. Але двое ў цывільным самі назваліся міліцыянтамі, і неўзабаве на службовай машыне журналіста павезьлі ў Кастрычніцкі РАУС. У міліцыі спачатку заявілі, што ва Ўладзіслава Стараверава скрадзеная відаэкамэра, а потым – што ён падобны да маньяка-пэдафіла, які абвешчаны ў вышук. Роўна праз тры гадзіны ўсе падазрэньні на адрас затрыманых зьніклі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле