Літаратурная Беларусь, 3 (55) 2011

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (55) 2011

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2011-03

Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс

Copyright © by 2007-2011 Саюз Беларускіх пісьменнікаў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Капірка стрывае, альбо пісанне ад Валеркі Грышкаўца. Журналісты пішуць для бягучага часу, паспяваючы за падзеямі. Літаратары дзеюць для вечнасці, нават калі гэта ўсяго толькі водгук на «злобу дня». Іх творы па прыродзе сваёй асуджаныя жыць даўжэй. У тым ліку і тыя, якіх аўтар можа засарамаціцца па сканчэнні дзён. Калі, вядома, мае ён Божую іскру, а не абрыдлую галавешку на папялішчы сумлення. У № 28 (5191) газеты Савета міністраў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліка» зацікавіла мяне публікацыя ««Вышэй харугвы дэмакратыi!», или «Театр марионеток» заигрался» Валерыя Грышкаўца, берасцейцапінчука, пазначыўшага сябе як член Саюза пісьменнікаў Беларусі (не блытаць са старэйшым Саюзам беларускіх пісьменнікаў). Стаў унікаць у тэму і высветліў, што гэты артыкул выйшаў яшчэ раней, 20.01.2011 г., у абласной «Заре». А ёй папярэднічала іншая па той жа тэме: «Литпроцесс Некляева и башмаки Миколы Купреева» (30.08.2010 г.) з перадпаведамленнем: «Для меня литература, творческий литературный процесс — это именно то, что держит на земле, дает силы жить, не загнуться прежде времени. Короче говоря, литература для меня — мое ВСЁ».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле