Месца выхаду: Баранавічы
Дата выхаду: 2010
Рэдактар: Сырыца Віктар, Трафімчык Настасся
Выдавец: Баранавіцкая гарадская арганізацыя Грамадскага аб’яднання Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Памеры: 144с., іл.
Катэгорыя: Гісторыя
Copyright © 2010 by Анатоль Трафімчык
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2700]
Зборнік артыкулаў аўтарства Анатоля Трафімчыка прадстаўляе бачаньне аўтара на разьвіцьцё гістарычнай думкі апошняга часу. Акрамя «рэцэнзійнасьці» аўтар прыбягае і да прыёмаў крытыкі, характэрных для мастацкай літаратуры. Але перадусім мэтай артыкулаў – выклікаць шырокую дыскусію на тэму гісторыі, праз прызму іроніі, а часам сатыры, Анатоль Трафімчык спрабуе расштурхаць старыя ідэалягемныя ўспрыманьні падзеяў гісторыі Беларусі ды Ўсходняе Эўропы. Розныя па тэматыцы і накірунках артыкулы сабраныя разам сваёй дасьціпнасьцю і сьмеласьцю не пакінуць абыякавым нават самага патрабавальнага чытача. Анатоль Трафімчык яшчэ ва ўступным слове рыхтуе нас да развагі і сур’ёзнай дыскусіі, а мэта яго адна - ачысціць гісторыю ад міфалягемаў створаных папярэднімі ідэалягічнымі сыстэмамі.
Беларускія аўтары: Трафімчык Анатоль
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор