Месца выхаду: Берасьце
Дата выхаду: 2004-12
Рэдактар: Шыманскій Дзмітры
Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: У пры выкарыстанні матэрыялаў бюлетэня спасылкі на крыніцу абавязковыя; Рэдакцыя можа не падзяляць меркаванні аўтараў і друкаваць артыкулы для далейшай палемікі; бюлетэнь распаўсюджваецца бясплатна на правах унутранага карыстання; Наклад 299 асобнікаў; кантактны тэлефон: (+375162) 20-57-41, (+375 29) 660-57-41; e-mail: dziedzich@mail.ru http://www.dzedzich.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Гэтая падзея не магла застацца без увагі як саміх сябраў арганізацыі, якія зладзілі з гэтай нагоды імпрэзу на сядзібе "Дзедзіча", так і сярод вядомых на Беларусі і не толькі асобаў: В. Вячоркі (старшыня Партыі БНФ), І. Кулей (фонд "Наша Вежа"), М. Войцік (фонд "Новы Стаў", Люблін), якія палічылі патрэбным павіншаваць нас з юбілеем. Імпрэза пачалася ўступным словам старшыні "Дзедзіча" Дзмітрыя Шыманскага, які падзякаваў усім за плённую працу па развіцці беларускай культуры, навукі і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і пажадаў поспехаў ва ўсіх далейшых пачынаннях. Далей слова трымаў намеснік старшыні арганізацыі Уладзімір Красько, які павіншаваў усіх з першым юбілеем і зазначыў, што з такім імпэтам, як у сябраў арганізацыі, можна брацца за любую справу без боязі зрабіць яе няякасна ці не дарабіць да канца.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзедзіч