Месца выхаду: Глыбокае
Выдавец: Самвыдат
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1215]
Сыгнатура: V.1.CHR
Цягне маё ўяўленьне туды, / Дзе горад мой больш, чым кут на касьцёх, / Дзе людзі ня бавяць у нябыце гады. / О, як я б жадаў перайсьці той парог! / Няўпэўнены крок у сьвеце чужых, / Сваё, пахаванае ў руінах. / Гартаю старонкі хвалюючых кніг, / А чую варожыя кпіны. / Дзе копулы тыя? Мо' гэта міт? / I места маё толькі вяроза? / Той скажа: "Ці быў гэны твой калярыт? / Свой горад высока ўзносіш!" / Няхай сабе кажуць, бо горад ня мой, / Няма тут прытулку для мрояў: / Праблемы разьвязваюць з пасяўной, / I ў прорву канае мой горад. / Я крочу па вулках да крамаў сьвятла, / Зьнікаю ў бяскроўным натоўпе. / Скразьняк між будынкаў / ня дасьць мне цяпла, / Ня грэе чужая вятроўка. / Цягне маё ўяўленьне туды, / Дзе горад мой больш, чым кут на касьцёх, / Дзе людзі ня бавяць ў нябыце гады. / О, як я б жадаў перайсьці той парог.
Каталёг: EEDC