Дата выхаду: 2011-02-18
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2011 by Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Эканоміка сельскай гаспадаркі знаходзіцца ў жудасным стане, заявіў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 15 лютага на пасяджэнні прэзідыума Саўміна па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу і падрыхтоўкі да веснавых палявых работ. Кіраўнік урада нагадаў, што перад галіной стаяць вялікія задачы — выйсці да 2015 года на 7 млрд долараў экспарту сельгаспрадукцыі, забяспечыўшы пры гэтым станоўчае знешнегандлёвае сальда на ўзроўні 4 млрд долараў. «Гэта вельмі цяжка. І цяжка таму, што, у прынцыпе, эканоміка галіны знаходзіцца ў дрэнным стане. Нават у жудасным, я сказаў бы», — падкрэсліў прэм’ер-міністр. Ён зазначыў, што прадпрыемствы АПК маюць вялікія даўгі. «Трэба вырашаць гэтае пытанне», — канстатаваў Мясніковіч. Паводле звестак Белстата, на 1 снежня 2010 года запазычанасць па крэдытах і пазыках сельскай гаспадаркі (уключаючы арганізацыі па абслугоўванні сельскай гаспадаркі) складала 18,1 трлн рублёў, пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць — 2 трлн 184,3 млрд рублёў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер