Дата выхаду: 2008
Рэдактар: Вішнёў Зьміцер
Рэдакцыйная калегія: Ільля Сін (нам. гал. рэд.), Валянцін Акудовіч, Вольга Гапеева, Ігар Логвінаў, Віка Трэнас, Альгерд Бахарэвіч, Зьміцер Плян, Юрась Барысевіч, Ірына Шаўлякова
Мастацкі рэдактар: Ждановіч Сяргей
Выдавец: Schmerzwerk
Выдавецкая сэрыя: Другі фронт мастацтваў
Памеры: 283с.
Copyright © 2008 by Тэксты
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Часопіс “Тэксты” быў заснаваны ў 2004 годзе суполкай радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”. Нумарацыя выдання адрозніваецца ад класічнай (Гэта абумоўлена канцэпцыяй – згадайце фільм “Зорныя войны”… Спачатку выходзілі апошнія серыі – потым першыя.). “Тэксты” не маюць сталага фінансавання і таму выйшла няшмат нумароў: №1, №3, №6, №12 (у перспектывае №13, №16, №24, №73, №2 і г.д.). Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” – гэта прастора вольнай думкі. Тут ідзе сутыкненне футурыстычных ідэяў, наватарства і традыцыі. Непрадузяты аналіз літаратурнага працэса і выкрыццё штучнаўтвораных міфаў. Іронія, сарказм, эпатаж, інсінуацыя – элементы вялікай філасофскай мазаікі. “Тэксты” – гэта прыемнае чытво для інтэлектуалаў. Выданне мае пастаянныя рубрыкі: “быць” – сюды трапляе найбольш выбітная сучасная проза і паэзія, “пераклады” – тут друкуюцца творы перакладзеныя з замежных моваў, “тэорыя” – даследчыцкія матэрыялы зазвычай з навуковым характарам, “крытыка” – тут змяшчаюцца рэцэнзіі і літаратурныя агляды, ”бум-бам-літ” – сюды трапляюць найбольш эксперыментальныя і адыёзныя творы, “акцыя” – прастора для правакацыі, інсінуацыі, “нетутэйшыя” – сучаная драматургія, “tabularasa” – рубрыка, дзе змяшчаюцца творы пачаткоўцаў, “беларушчына” – прастора перанасычаная сарказмам, іроніяй і вострым гумарам.
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Пэрыёдыка: Тэксты