Аркуш Алесь, Жыццё з літаратурай, 3.02.2011

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны

Аркуш Алесь

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2011-02-03

Рэдактар: Аркуш Алесь

Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкая сэрыя: Жыццё з літаратурай

Катэгорыя: Радыёперадачы

Copyright © 2011 by Беларускае Радыё Рацыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У перадачы пачуеце: у Менску адзначылі Дзень нараджэння Эдгара Алана По; Артур Клінаў паабяцаў камерцыялізаваць беларускую літаратуру; а таксама рэцэнзію на кнігу Леаніда Дранько-Майсюка «Паэтаграфічны раман».

Беларускія аўтары: Аркуш Алесь

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкія сэрыі: Жыццё з літаратурай

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Літаратары-перакладчыкі, сябры беларускага інтэрнэт-часопісу перакладной літаратуры “Прайдзісвет” адсвяткавалі 202-ю гадавіну з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка Эдгара Алана По. На вечарыне прагучалі пераклады твораў бацькі дэдэктыўнага жанру на беларускую мову ў выкананні прафесійных перакладчыкаў, сярод якіх і паэт Андрэй Хадановіч.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пачатак новай эры у беларускай літаратуры абвесціў Артур Клінаў. Вядомы беларускі мастак, літаратар і галоўны рэдактар часопіса “Партызан” прадставіў свой новы раман “Шалом” у мінскай кнігарні “Логвінаў” ды зладзіў продаж у выглядзе пэрформансу, абвясціўшы старт кампаніі “Шалом у кожны дом”. Кожнаму пакупніку ў першы дзень продажаў аўтар падрыхтаваў прыз. Сяргей Будкін пабываў на прэзентацыі кнігі, з дапамогай якой можа вярнуцца мода на чытанне літаратуры ў метро.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Беларускія творцы паэтычнага тэатру «Арт-С» адзначылі можа й не беларускага паходжаннаня, але знаёмае кожнаму беларусу свята «Дзень Таццяны». На святочнай вечарыне сабралося шмат творчых жанчын з гэтым імем. Адзінай не Таццянай, з тых, хто ў гэты вечар прэзентаваў сваю творчасць прысутным, аказалася паэтка, дырэктарка тэатру «Арт-С» Аксана Спрынчан.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Развітанне з годам Ежы Гедройця і прывітанне года Чэслава Мілаша адбылося ў межах Беларускіх чацьвяргоў у Беластоцкім універсітэце. Апошнімі нашчадкамі Вялікага Княства Літоўскага назваў гэтых двух выбітных асобаў адзін з удзельнікаў сустрэчы. А доктар Лена Глагоўская заўважае, што і Гедройць, і Мілаш вельмі блізкія беларусам і Беларусі    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся ў 1957 годзе ў Давыд-Гарадку. Скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. З 1982 года працаваў рэдактарам у менскім выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 1984 годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы. У 2002 годзе выдаў кнігу «Паэтаграфічны раман», прысьвечаную паэту Уладзіміру Някляеву.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Працягваем знаёміць з кнігай Леаніда Дранько-Майсюка «Паэтаграфічны раман». Старонкі з кнігі чытае Улад Грынеўскі.    play