Аркуш Алесь, Жыццё з літаратурай, 20.01.2011

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны

Аркуш Алесь

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2011-01-20

Рэдактар: Аркуш Алесь

Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкая сэрыя: Жыццё з літаратурай

Катэгорыя: Радыёперадачы

Copyright © 2011 by Беларускае Радыё Рацыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У перадачы пачуеце: дзеячы культуры Беларусі і свету патрабуюць вызваліць паэта Уладзіміра Някляева; Сяргей Астравец даў справаздачу пра сваю паездку на шведскую выспу Готланд; а таксама рэцэнзію на зборнік вершаў Юрася Пацюпы «Сабака».

Беларускія аўтары: Аркуш Алесь

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкія сэрыі: Жыццё з літаратурай

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, паэт Уладзімір Някляеў па-ранейшаму застаецца за кратамі. Нягледзячы на шматлікія звароты і патрабаванні, якія пастапаюць да кіраўніцтва Беларусі ад творчых арганізацый, праваабаронцаў, палітыкаў і ўрадаў з усяго свету. Таксама ўлада адмовіла хадайніцтву ў справе змены меры стрымання паэта - захады адваката Уладзіміра Букштынава аказаліся марнымі    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Выйшаў з друку ўнікальны нумар часопіса «Arche», прысвечаны беларускай лінгвістыцы 20-ых гадоў. Нумар павінен быў пабачыць свет яшчэ прыканцы мінулага года, але з-за таго, што падчас ператрусу рэдакцыйнага офісу выданне пазбавілася кампутарнай тэхнікі, выхад часопіса затрымаўся. Галоўны рэдактар «Arche» Валер Булгакаў паведаміў, што сярод аўтараў нумару як славутыя беларускія лінгвісты, так і малавядомыя, якія пакінулі пасля сябе значныя навуковыя дасягненні    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... "Падарожжа на Готланд" - так назваў сваю відэапрэзентацыю творчай вандроўкі на шведскую выспу ў гарадзенскай галерэі “Крыга” Сяргей Астравец. Пісьменнік амаль месяц працаваў у Доме творчасці ў горадзе Вісбю на Готландзе, і прывёз на Радзіму багаты матэрыял для будучай кнігі    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Бард – гэта спалучэнне музыкі і паэта ў адным чалавеку. Найбольш значныя беларускія барды вядомыя і як паэты - яны выдаюць зборнікі паэзіі, друкуюцца ў літаратурных часопісах. Тут варта згадаць Алеся Камоцкага, Віктара Шалкевіча, Зміцера Сідаровіча. А сярод маладзейшых – Таццяну Беланогую. Зусім нядаўна ў яе выйшаў новы дыск «Ніткі». Як ішла праца над новым альбомам расказвае яго аўтарка    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Юрась Пацюпа нарадзіўся ў 1965 годзе ў Полацку. Скончыў філалагічны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Быў удзельнікам студэнтцкай постмадэрновай суполкі “Верш-гурт Дыяген” і заснавальнікам Таварыства вольных літаратараў. Працаваў у Гарадзенскім універсітэце, зараз - рэдактарам у сталічным выдавецтве "Мастацкая літаратура". Нягледзячы на тое, што напісаў шмат, але здолей выдаць толькі дзве невялічкія кнігі паэіі, сярод іх і зборнік "Сабака", які пабачыў свет у 2008 годзе ў выдавецтве "Лімарыус".    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Працягваем знаёміць са зборнікам паэзіі Юрася Пацюпы «Сабака». Вершы з кнігі чытае Кірыл Смяглікаў    play