Свой лад, 10

Свой лад

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь Гарадзенскага аддзяленьня Фонду імя Льва Сапегі

10

Месца выхаду: Гародня

Дата выхаду: 2003-10

Рэдактар: Сазонаў Віктар

Выдавец: Гарадзенскае аддзяленьне Фонду імя Льва Сапегі

Copyright © 2003 by Гарадзенскае аддзяленьне Фонду імя Льва Сапегі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Краіна зімовай кукурузы. 26-га кастрычніка ў Сьвіслачы грамадзкасьць адзначала дзень памяці паўстанцаў 1863-га году. Гэтая імпрэза ладзілася ўжо сёмы год запар, і заўсёды выклікала значную зацікаўленасьць у нацыянальна арыентаванай часткі насельніцтва. Яна прымяркоўвалася да дня сьмерці вялікага нацыянальнага дзеяча Віктара Каліноўскага, роднага брата Кастуся. Ён хоць і не дажыў да пачатку паўстаньня, але фактычна стаў яго ідэёлягам і натхняльнікам. Пасьля таго, як у Сьвіслачы была знойдзеная магіла Віктара, патрыёты Гарадзеншчыны пастанавілі закласьці традыцыю ўшанаваньня памяці сваіх вялікіх продкаў. Магіла была ўпарадкаваная і асьвечаная сьвятаром, а ў вёсцы Якушоўка, каля былой сядзібы Каліноўскіх усталяваны і асьвечаны вялікі крыж. Прыездам да гэтых нацыянальных сьвятыняў і правядзеньнем там акцый ушанаваньня памяці герояў-паўстанцаў удзельнікі гэтых мерапрыемстваў распачыналі сьвятка ваньне дзядоў, якое працягвалася 2-га лістапа да наведваньнямі іншых магілаў - як славутых дзеячоў беларускага адраджэньня, так і магілаў сваякоў і знаёмых, якія пакінулі гэты сьвет.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Свой лад

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле