Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010-12
Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
Copyright © by 2007-2010 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Упершыню ў Беларусі з ініцыятывы Саюза беларускіх пісьменнікаў адбыўся свабодны семінар «Жаночы досвед у літаратуры і грамадстве», прысвечаны гендэрнай тэматыцы ў беларускай літаратурнай прасторы. Семінар стаў своеасаблівым падрахункам праведзенага старэйшай творчай арганізацыяй Беларусі літаратурнага конкурса «Жанчына ў сучасным грамадстве», у якім прынялі ўдзел каля 80 аўтараў. «Мы заўважылі, што сярод аўтараў-пачаткоўцаў 90% складаюць жанчыны, але да першай кнігі даходзяць адзінкі, а ў Саюз уступаюць адзінкі з тых адзінак, — адзначыў першы намеснік Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч. — На якім этапе мы страчваем жанчын? Чаму? У школьныя, студэнцкія гады дзяўчаты актыўна пішуць, друкуюцца, а потым, калі сутыкаюцца з жыццём, першымі сямейнымі клопатамі, то перастаюць пісаць.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь