Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 1965
Рэдактар: Баршчэўскі Аляксандр, Швед Віктар, Анісаровіч Янка
Выдавец: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы
Памеры: 320 с., 21 см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Літаратуразнаўства
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2237], [4140]; MiOKB — [2218(?)], [3985(?)], [7856(?)], [7857(?)], [11493]
Літаратурны альманах № 1 «Белавежа» з'яўляецца першым такога тыпу выданнем Галоўнага Праўлення БГКТ у Беластоку. Яго падрыхтавалі члены літаратурна-мастацкага аб'яднання, якое дзейнічае ад 1958 года. Альманах «Белавежа» папярэдзіла ўжо некалькі літаратурных выданняў, між іншым, зборнік паэзіі мясцовых аўтараў «Рунь», зборнік вершаў А. Барскага «Белавежскія матывы», зборнік вершаў Я. Бурша «Прамень думкі», шматлікія апавяданні, вершы, сцэнічныя творы, крытычныя артыкулы, якія друкаваліся ў кніжцы для дзяцей «Мой родны кут», у апошняй частцы «Беларускіх календароў» і на «Літаратурнай старонцы» тыднёвіка ГП БГКТ «Ніва». У гэтым альманаху друкуюцца вершы, апавяданні і сцэнічныя творы дваццаці двух паэтаў і празаікаў, а таксама пяці мастакоў — членаў літаратурна-мастацкага аб'яднання «Белавежа»; даюцца кароткія біяграфічныя звесткі пра іх, Асобна даецца аўтабіяграфічны нарыс аб жыцці і творчай дзейнасці вядомага беларускага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага.
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | MiOKB | Прыватны кнігазбор