Месца выхаду: Слонім
Дата выхаду: 2000
Выдавецтва/ друкарня: Слонімская друкарня
Памеры: 168с.
ISBN: 985-6602-05-Х
Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Культура
Copyright © 2000 by Супрун В. Р.
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3961]; EEDC — [827]
Сыгнатура: VIII.2.SUP
УДК: 947.66
Багатая помнікамі Слонімшчына ў розныя гістарычныя часы мела розны па плошчы абшар, размешчаны ў басейне Шчары — буйнейшага левага прытоку Нёмана. Называўся край гэты і Слонімскай зямлей, і княствам, і паветам, і ўездам, і невялікім раёнам. Жыхары гэтых мясцін з даўніх часоў эканамічна і палітычна былі звязаны і ў многім залежалі ад галоўнага гістарычнага цэнтра — старажытнага Слоніма (Услоніма). Да XIX стагоддзя тэрыторыя названых адміністрацыйных адзінак змянялася нязначна. Яна распасціралася з поўначы на поўдзень прыблізна на 140 кіламетраў, з захаду на ўсход — на 70 кіламетраў. На поўначы яна ўпіралася ў рэчышча Нёмана, а на поўдні ўключала палескія азёры Бабровіцкае, Спораўскае, Гошчынскае і іх наваколлі. Таму ў старой літаратуры Слонімшчына часта адносілася да палескіх тэрыторыяў. На захадзе мяжа праходзіла па рэчышчы Зяльвянкі, а на ўсходзе адразала значную частку басейна ракі Моўчадзі. Цяпер на вызначанай тэрыторыі ўтвораны, акрамя Слонімскага, яшчэ і Дзятлаўскі, і Івацэвіцкі раёны, ды значныя плошчы адышлі пад Баранавіцкі, Зэльвенскі, Пружанскі і Бярозаўскі раёны.