Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009
Мастацкі рэдактар: Ждановіч С.
Выдавецтва/ друкарня: Выдавец І. П. Логвінаў
Памеры: 122с.
ISBN: 978-985-6901-37-2
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2009 by Разанаў А. С., Выдавец Логвінаў І. П.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1154]
Сыгнатура: V.1.Sum
УДК: 881.161.3-1
"Паэзія - асаблівая веда", - зазначаецца ў адным са зномаў. Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся, набывае адмысловы кшталт. Зномы – чарговы від літаратурнага твора, «выснены» Алесем Разанавым і «запушчаны» ў беларускую, а затым у сусветную літаратуру. Новая кніга Алеся Разанава – першы і адзіны на сённяшні дзень уласна беларускі падручнік па тэорыі літаратуры. З цікавасцю чытаюцца яго развагі над вядомым сілагізмам “калі ты не займаешся палітыкай, палітыка займецца табой”, назіранні пра тое, хто з’яўляецца “пазіцыяй”, а хто “апазіцыяй”… У “Суме немагчымасцяў” шмат простых, дасціпных, але не заўсёды відавочных ісцінаў, якія маюць асаблівасць праясняцца сітуацыйна, на адлегласці ад самой кнігі.
Беларускія аўтары: Разанаў Алесь
Каталёг: Kamunikat.org | EEDC | Прыватны кнігазбор