Тут і цяпер, 21.01.2011

Тут і цяпер

21.01.2011

Дата выхаду: 2011-01-21

Рэдактар: Уласаў А.

Copyright © 2011 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Беларусі распачата новая хваля рэпрэсій. Допыты, ператрусы, затрыманні, арышты, ціск на адвакатаў, журналістаў, праваабаронцаў… Ці здольная выжыць у такіх умовах грамадзянская супольнасць краіны? Чаго варта чакаць у бліжэйшы час? На гэтыя пытанні адказвае адзін з каардынатараў грамадзянскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алесь Бяляцкі. — Як Вы ацэньваеце сітуацыю, што склалася на дадзены момант? — Тое, што адбылося на мінскай плошчы Незалежнасці 19 снежня мінулага года, з’яўляецца своеасаблівым сведчаннем страху ўлад і іх жорсткасці, што мусіць падавіць грамадскую актыўнасць. Але ў нас ужо ёсць прышчэпка ад падобных рэчаў, ніхто не разгубіўся, хаця былі пацярпелыя і сярод журналістаў, і сярод грамадскіх дзеячаў, палітыкаў. Я не бачу гэта разгромам грамадзянскай супольнасці. Хутчэй, назваў бы гэта бойкай паміж праўдай і няпраўдай. Хаця сілы няроўныя ў плане рэсурсаў, але на нашым баку маральнасць і праўда. Мы гатовы гэта перажыць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле