Месца выхаду: Смоленск
Дата выхаду: 2010-07-08
Рэдактар: Борщевский О. В.
Выдавец: Издательский дом Зубр
Copyright © 2009 by Издательский дом Зубр
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Крыніца: http://vitebsk-kurier.info
Здаецца, што гэты няхітры прынцып перайшоў у поўную ўласнасць постсавецкіх палітыкаў – як заканадаўцаў, так і ўсіх астатніх. Пакутнікі за народнае шчасце дружна ўзяліся за так званае дзяржаўнае будаўніцтва. І, нягледзячы на этнічную і геаграфічную аддаленасць, можна прасачыць агульныя працэсы і пачуць агульны стогн змагароў ад “Масквы да самых да ўскраін”: “Мала ўлады, мала паўнамоцтваў!” А жыццё такое складанае! Не прадугледець у канстытуцыях і законах усіх праяваў паўсядзённасці і асабістых запросаў кожнага прэзідэнта і губернатара. Змяняць канстытуцыю кожны дзень – працэс занадта няёмкі. Ці не лепш узяцца за выданне ўказаў і дэкрэтаў на патрэбу дня? У выніку атрымліваецца нешта занадта дыялектычнае: “Усё цячэ, і ўсё змяняецца”. І справа тут не ў дыктатарскіх замашках і натурах кіраўнікоў – проста вярхі не могуць мысліць іначай, а нізы не хочуць. І ўсе разам – як вярхі, так і нізы – дружна не паважаюць свае ж законы. Ды якая можа быць павага, калі законы ператвараюцца ў нейкія клетачкі канструктара: не падыйдзе адна – зменім на другую.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Витебский курьер