Тут і цяпер, 07.01.2011

Тут і цяпер

07.01.2011

Дата выхаду: 2011-01-07

Рэдактар: Уласаў А

Copyright © 2010 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

— Літва стала старшынстваваць у АБСЕ, офіс якой у Мінску плануецца сёлета закрыць. Наколькі гэта хваравіта для Літоўскай Рэспублікі, на Ваш погляд? — Пытанне гэтае мае не столькі практычнае, колькі сімвалічнае значэнне. Хваравіта на самым пачатку старшынства атрымаць такі “падарунак” у выглядзе непрыязнага кроку з боку суседняй дзяржавы, з якой Літва, як амаль ніхто іншы ў ЕС, спрабуе завязаць, наколькі гэта магчыма, добрасуседскія адносіны. Таму не дзіўна, што міністр замежных спраў А. Ажубаліс нават заявіў, што пытанне адносін з афіцыйным Мінскам — асноўны выклік, які атрымала Літва ў якасці старшыні названай арганізацыі. З іншага боку, вялікага практычнага значэння, асабліва для літоўскай дзяржавы, офіс АБСЕ ў Мінску не мае. Але вядома, што, выступаючы ў ролі старшыні, Вільня будзе прыкладаць усе намаганні для таго, каб місія была адноўлена — магчыма, са змененым мандатам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле